6 лютага ў Беларусі зноў выраслі курсы ўсіх асноўных валют
Па выніках таргоў, якія прайшлі 6 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае павялічвацца — з 2,1540 да 2,1615 беларускага рубля. Курс еўра таксама расце — з 2,3769 да 2,3785 беларускага рубля. Угору ідзе і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4385 беларускага (у сераду — 3,4173).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,43%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.