6 сакавіка ў Беларусі зноў выраслі курсы долара і еўра
6 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 2,2357 да 2,2396 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,4902 да 2,5178 беларускага рубля. Працягвае таннець расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3215 беларускага (у чацвер — 3,3750).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,53%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.