7 сакавіка ў Беларусі знізіўся курс долара, курс еўра вырас
У сераду, 7 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9649 да 1,9589 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,4236 да 2,4314. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4482 беларускага (у аўторак — 3,4743).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,40%.
Дарэчы, паводле звестак Нацбанка, беларусы ў студзені-лютым 2018 года прадалі валюты на $164,5 млн больш, чым купілі.