8 жніўня ў Беларусі падаражэў толькі еўра
Па выніках таргоў, якія адбыліся 8 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягнуў паніжацца — з 2,0487 да 2,0444 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,2927 да 2,2930 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1378 беларускага рубля (у сераду — 3,1481).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,19%.