9 красавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
У панядзелак, 9 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9637 да 1,9757 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,4007 да 2,4227 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3590 беларускага (у пятніцу — 3,3945).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,19%.
У першай палове мінулага тыдня курсы долара і еўра раслі, але ў чацвер пачалі зніжацца.