9 лютага будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
![9 лютага будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/273606472_3209520616038250_2873539952413152869_n.jpg.webp?itok=vJ8bXJHY)
9 лютага будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Напярэдадні ў Вільні амбасадары і спецпрадстаўнікі Літвы, Польшчы, Францыі, ЗША, ЕС сустрэліся з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацый. Між іншым абмяркоўвалася сітуацыя ў правамі чалавека ў нашай краіне, дапамога рэпрэсаваным. Як вядома, у Беларусі больш за тысячу палітвязняў, а грамадскія арганізацыі трапілі пад "зачыстку".
Летась Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай прайшоў 7 лютага. Сёлета ён прыпадае на дзень, калі беларускім пратэстам спаўняецца паўтара года. Ціханоўская заклікала падтрымаць свабодныя беларускія СМІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.