9 школьнікаў, пацярпелых ад распылення пярцовага балончыка, застаюцца ў бальніцы

"Хуткая" на месцы здарэння, 24 студзеня 2023-га / cherven.by
"Хуткая" на месцы здарэння, 24 студзеня 2023-га / cherven.by

9 школьнікаў, пацярпелых ад распылення пярцовага балончыка ў вёсцы Грабёнка Чэрвеньскага раёна, застаюцца ў бальніцы. Як піша "Раённы веснік", двое з іх, якія былі ў рэанімацыі, пераведзены "для далейшага назірання ў педыятрычнае аддзяленне". У Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы кажуць, што ўсе дзевяць пацыентаў "адчуваюць сябе здавальняюча".

Здарэнне адбылося 24 студзеня. Як высветліў Следчы камітэт, у будынак навучальнай установы балончык прынёс вучань пятага класа. Старэйшыя хлопцы яго забралі і распылілі ў класе, пасля яго праветрылі. Аднак праз некалькі гадзін многія школьнікі адчулі сябе кепска. У вёску прыехалі некалькі брыгад хуткай дапамогі, ратавальнікі. Пацярпелых завезлі ў раённы цэнтр, дзе іх шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі