95 беларусаў атрымалі галалёдныя траўмы за апошнія тры дні

Беларусы скардзяцца на галалёд, ілюстрацыйнае фота

Беларусы скардзяцца на галалёд, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

95 чалавек у Беларусі атрымалі галалёдныя траўмы з 20 лістапада, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

17 чалавек з тых, хто звярнуўся па меддапамогу, былі шпіталізаваныя, а 78 атрымалі амбулаторную дапамогу. Сярод пацярпелых ёсць не толькі дарослыя, але і дзеці: дваіх шпіталізавалі, а 32 агледзелі амбулаторна.

Сярод траўмаваных больш за ўсё жыхароў Брэсцкай вобласці (63 чалавекі). За імі ідзе Віцебская вобласць (13), Мінская вобласць (9), Мінск (8) і Гродзенская вобласць (2). Магілёўскую і Гомельскую вобласці галалёд пакуль што не закрануў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі