ААН: цывільнаму насельніцтву Газы пагражае рызыка галоднай смерці

Сектар Газа

Сектар Газа / AP

Пастаўкі гуманітарнай дапамогі ад ААН у Газе зноў былі прыпыненыя ў пятніцу, піша Reuters. Прычына ў бракаванні паліва і пастаянных перабоях з сувяззю.

Сусветная харчовая праграма ААН заявіла, што грамадзянскае насельніцтва анклава сутыкнулася з "непасрэднай магчымасцю галоднай смерці".

"Разам з хуткім набліжэннем зімы, небяспечнымі і перапоўненымі сховішчамі, а таксама недахопам чыстай вады цывільныя асобы Газы сутыкаюцца з непасрэднай пагрозай галоднай смерці", — заявіла прадстаўніца ААН Сіндзі Макейн.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што асцерагаецца распаўсюджвання ў Газе хвароб, у тым ліку рэспіраторных інфекцый і дыярэі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі