ААН: У Беларусі жанчыны жывуць у сярэднім на 12 гадоў болей за мужчын

ААН: У Беларусі жанчыны жывуць у сярэднім на 12 гадоў болей за мужчын

У Беларусі жанчыны жывуць у сярэднім на 12 гадоў болей за мужчын. Гэта вынікае з даклада Сусветнай арганізацыі аховы здароўя “Сусветная статыстыка аховы здароўя: маніторынг паказнікаў здароўя ў сувязі з Мэтамі ўстойлівага развіцця”.

Як паведамляе прэс-служба ААН, у перыяд з 2000 па 2015 год сярэдні ў свеце паказнік чаканай працягласці жыцця вырас на пяць гадоў, аднак у свеце захоўваецца вялізны разрыў у гэтых паказніках паміж багатымі і беднымі краінамі. Напрыклад, у Японіі чаканая працягласць жыцця жанчыны — 86,8 гадоў, а ў Сьера-Леоне — 50 гадоў.

У апошнія гады найбольш значнага прагрэсу дасягнуў афрыканскі кантынент, дзе чаканая працягласць жыцця павялічылася на 9,4 года і дасягнула ў сярэднім 60 гадоў. Гэтаму паспрыялі поспехі ў барацьбе з малярыяй і пашырэннем доступу да антырэтравіруснай тэрапіі для лекавання ВІЧ.

Паводле даклада, у Беларусі сярэднестатыстычная жанчына жыве 78 гадоў, а мужчына — 66. У бліжэйшых нашых суседзяў сітуацыя прыкладна такая ж самая: у Расіі — 76,3 года ў жанчын і 64,7 у мужчын, ва Украіне — 76,1 і 66,3 адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі