ААН заступілася за віцебскага праваабаронцу Паўла Левінава

Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з праваабаронцамі Маргарэт Секагія сёння звярнулася да ўрада Беларусі з паведамленнем, у якім выказала занепакоенасць з нагоды пераследу Паўла Левінава.
Гэта ўжо другое паведамленне дакладчыка, накіраванае ўраду ў дачыненні да віцебскага праваабаронцы, адзначае прэс-служба БХК. Першы ліст датаваны 8 красавіка гэтага года.

Нагадаем, тады Левінаў аб’явіў галадоўку, пратэстуючы супраць фальсіфікацыі дакументаў пры яго затрыманні падчас аказання прававой дапамогі журналістам, у якіх праходзіў ператрус у сувязі са справай аб палітычных мультфільмах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі