Абама заявіў, што ЗША не будуць ваяваць за Украіну

"Расія груба парушыла міжнароднае права. Але мы не маем намеру ладзіць ваенную экскурсію на Украіну. Ёсць спосабы лепшыя, і я думаю, самі ўкраінцы прызнаюць, што наша ваеннае супрацьстаянне з Расіяй немэтазгодна і не прынясе нічога добрага Украіне", — перадае РБК словы кіраўніка Злучаных Штатаў.



Абама падкрэсліў, што ЗША хочуць узмацніць дыпламатычны ціск на Расію, каб прымусіць яе адмовіцца ад далучэння Крыма. Таксама прэзідэнт ЗША выказаў упэўненасць, што Уладзімір Пуцін, прымаючы стратэгічныя рашэнні, напэўна не задумваўся пра магчымасць ваеннага ўдзелу ЗША.



Разам з тым кіраўнік Белага дома падкрэсліў, што калі гаворка будзе ісці пра інтарэсы ЗША і саюзнікаў па NATO, то яны "змогуць сябе абараніць".



Фота — zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі