Абарона Уладзіслава Баўмгертнера абскардзіла яго хатні арышт
Адвакаты гендырэктара "Уралкалія" падалі скаргу ў Генеральную пракуратуру Беларусі.
Адвакат Дзмітрый Гарачка таксама паведаміў interfax.by, што абарона кожны дзень сустракаецца з Баўмгертнерам. Падчас сустрэч яны абмяркоўваюць стратэгію абароны.
Акрамя таго, адвакат распавёў, што маці арыштаванага расійскага менеджара цяпер знаходзіцца ў Мінску.
Фота — polit.ru