Абаронца Курапатаў Сяргей Пальчэўскі асуджаны на 10 сутак арышту

Абаронца Курапатаў Сяргей Пальчэўскі асуджаны на 10 сутак арышту

Абаронца Курапатаў Сяргей Пальчэўскі асуджаны на 10 сутак арышту за ўдзел у "несанкцыянаванай акцыі" (у якой менавіта, пакуль невядома). Пра гэта ў Facebook паведаміў лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч. Пальчэўскага затрымалі міліцыянты ў аўторак у пад'ездзе яго дома.

24 лютага Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе кайданкамі да грузавіка, перашкаджаючы будаўніцтву каля Курапатаў. Тады яго спрабавалі затрымаць, аднак перашкодзілі людзі.

У аўторак была спроба затрымання і Змітра Дашкевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі