АБФФ падала заяўку на правядзенне Суперкубка Еўропы-2021

АБФФ падала заяўку на правядзенне Суперкубка Еўропы-2021

Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” накіравала ва УЕФА заяўку на правядзенне матча за Суперкубак Еўропы-2021. Месцам правядзення вызначаюць мінскі стадыён “Дынама”, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу АБФФ.

За Суперкубак Еўропы штогод змагаюцца пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Сярод канкурэнтаў Беларусі на прыём матча — стадыён “Алімпійскі” ў Хельсінкі (Фінляндыя), “Уіндзар Парк” у Белфасце (Паўночная Ірландыя), “Металіст” у Харкаве (Украіна).

Сёлета Суперкубак прыме “Вадафон Арэна” ў турэцкім Стамбуле, а налета трафей разыграюць на стадыёне “Эштадыу-ду-Драгау” у Порта (Партугалія).

Матчы Суперкубка Еўропы праводзіліся 24 разы. Найчасцей ганаровы трафей даставаўся “Барселоне” і “Мілану”, якія маюць па 5 Суперкубкаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі