АБСЕ зафіксавала: баевікі "ДНР" і "ЛНР" пачалі адводзіць цяжкое ўзбраенне

Місія АБСЕ апублікавала справаздачу, у якім паведаміла пра адвод шасці калон цяжкога ўзбраення баевікоў так званых "ДНР" і "ЛНР", перадае УНІАН.

"У кожным выпадку прадстаўнікі місіі суправаджалі баевікоў ДНР да месца, дзе былі сканцэнтраваны папярэдне састаўленыя калоны", — гаворыцца ў справаздачы місіі.

Першая калона была зафіксаваная ў 5 км ад Данецка і складалася з пяці РСЗА "Град", аднаго БТР-80 і ваенных грузавікоў і фургонаў. У пасёлку Карла-Марксава баевікі адвялі чатыры сістэмы "Град" і грузавік. На ўскраіне Данецка і ў Навазар'евцы ў калону ўвайшлі чатыры ўстаноўкі "Град" і грузавік.

Таксама на тэрыторыі, падкантрольнай баевікам "ДНР", місія зафіксавала некалькі танкаў і грузавікоў без апазнавальных знакаў, якія перавозілі людзей у вайсковай форме. А паблізу Ілавайска былі зафіксаваныя 60 белых фургонаў з так званага "гумканвою РФ".

У "ЛНР" назіральнікам АБСЕ прапанавалі пракантраляваць адвод двух калон. Першая складалася з аднаго БТР, чатырох 122-мм самаходных гаўбіц, пяці сістэм "Град" і грузавіка. Другая калона складалася з пяці 152-мм гаўбіц, яе назіральнікі сустрлі за 7 км на поўдзень ад цэнтра Луганска.

Прадстаўнікі місіі, ішлі за калонамі да таго часу, пакуль яны не адышлі ад лініі судакранання. Місія плануе штодня аглядаць пляцоўкі, на якіх размясцілася адведзеная тэхніка.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі