Ад 1 чэрвеня павялічваюцца тарыфы на электраэнергію для насельніцтва на 16%

Паводле дакумента, электрычная энергія ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электраплітамі, па аднаставачным тарыфе з 1 чэрвеня будзе каштаваць 375,9 рубля за 1 квт/гадзіну (цяпер — 324,9 рубля за 1 квт/гадзіну). Па дыферэнцыяваным тарыфе давядзецца плаціць 263,1 рубля за 1 квт/гадзіну ў перыяд мінімальных нагрузак з 22-й да 17-й (цяпер — 227,4 рубля) і 751,8 рубля за 1 квт/гадзіну ў перыяд максімальных нагрузак з 17-й да 22-й (цяпер — 649,8 рубля), інфармуе БЕЛТА.



Увогуле ж электраэнергія па аднаставачным тарыфе з 1 чэрвеня абыйдзецца жыхарам краіны ў 442,4 рубля за 1 квт/гадзіну (цяпер — 382,4 рубля), па дыферэнцыяваным тарыфе — 309,7 рубля за 1 квт/гадзіну ў перыяд мінімальных нагрузак (цяпер — 267,7 рубля) і 884,8 рубля за 1 квт/гадзіну ў перыяд максімальных нагрузак.



Папярэдні раз тарыфы на электраэнергію для насельніцтва павышаліся з 1 лютага 2013 года.



Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка заявіў пра завышаныя тарыфы энергетыкаў і прапаноўваў перагледзець іх.



Фота — Postimees

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі