1 верасня на 12% даражэе электраэнергія для насельніцтва — пяты раз за год
Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Савета міністраў № 756 ад 28 жніўня.
Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе 479,1 рубля за 1 кВт•гадз. Дыферэнцыяваны тарыф у такіх жа жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 335,4 рубля за 1 кВт•гадз., у перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 958,2 рубля за 1 кВт•гадз., паведамляе БелаПАН.
Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт•гадз. у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) падаражэе да 563,8 за 1 кВт•гадз., у астатні час сутак — да 1691,4.
У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складзе 563,8 рубля за 1 кВт•гадз. Дыферэнцыяваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак — 394,7 рубля за 1 кВт•гадз., у перыяд максімальных нагрузак — 1127,6 рубля за 1 кВт•гадз.
Дарэчы, ад папярэдняга падаражэння прайшоў месяц: 1 жніўня кошты выраслі на 14%.
Гэта пятае падаражэнне тарыфаў на электрычнасць за год. Падаражанні адбываліся ў студзені, лютым, чэрвені і жніўні.
Фота — alldes.net