Ад каранавіруса ў ЗША памерла больш чалавек, чым падчас эпідэміі "іспанкі"

Сімвалічны мемарыял у Вашынгтоне ў памяць аб памерлых ад COVID-19​ / Reuters
Сімвалічны мемарыял у Вашынгтоне ў памяць аб памерлых ад COVID-19​ / Reuters

Ад каранавіруснай інфекцыі ў ЗША памерлі больш за 676 тысяч. Гэта дадзеныя Універсітэта Джонса Хопкінса на раніцу аўторка.

З гэтых звестак вынікае, што цяперашняя пандэмія забрала больш жыццяў, чым эпідэмія іспанскага грыпу, якая бушавала ў ЗША ў 1918-1919 гадах. Тады памерлі 675 тысяч чалавек. Тая эпідэмія да гэтага часу лічылася самай смертаноснай ў гісторыі краіны.

Між тым колькасць памерлых ад COVID-19 у Злучаных Штатах працягвае расці. Адной з прычын гэтага з'яўляецца распаўсюджванне дэльта-штаму. Гэтая разнавіднасць каранавіруса адрозніваецца большай агрэсіўнасцю — хвароба развіваецца хутчэй і мацней уздзейнічае на дыхальную сістэму.

Штам "дэльта" у чэрвені быў выяўлены і ў Беларусі. На днях у Мінску прызналі, што ў краіне пачалася чацвёртая хваля захворвання каранавірусам. Як адзначаюць медыкі, стала больш цяжкіх пацыентаў. Калі ў першую хвалю кіслародная падтрымка патрабавалася 20% шпіталізаваных, то зараз 30-40%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі