Ад пачатку года знешняя дзяржпазыка Беларусі вырасла амаль на 900 млн долараў

Ад пачатку года знешняя дзяржпазыка Беларусі вырасла амаль на 900 млн долараў

На 1 верасня дзяржаўная пазыка Беларусі склала 36 млрд рублёў. У параўнанні з пачаткам года яна павялічылася на 3,2 млрд рублёў, або на 9,7%, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі Мінфіна, знешняя дзяржпазыка на 1 верасня была роўная 13,3 млрд долараў ЗША. Рост у параўнанні з пачаткам года склаў 896 млн долараў ЗША, або на 7,2%.

За восем месяцаў са студзеня па жнівень Беларусь атрымала дзяржаўных пазык на 1 млрд 367 млн ​​долараў ЗША. 800 млн долараў даў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). Амаль 290 млн долараў выдалі ўрад і банкі Расіі, крыху болей за 200 млн долараў — банкі Кітая, 70,5 млн долараў — МБРР; 1,8 млн долараў — ЕБРР і СІБ.

На пагашэнне знешняй дзяржаўнай пазыкі а пачатку года Беларусь выдаткавала 568 млн долараў ЗША. 200 млн долараў выплачана ўраду Расіі, амаль 180 млн долараў — ЕФСР 163 млн долараў — банкам КНР, крыху менш за 30 млн ​​долараў — МБРР; 0,7 млн ​​долараў — ЗША.

Дарэчы, у 2017 годзе Беларусь плануе атрымаць крэдыты на 1 млрд 860 млн долараў ЗША (4 млрд 83,4 млн рублёў). У ліку гэтых крэдытаў тры траншы крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця — 700 млн долараў, выпуск еўрааблігацый на 800 млн долараў, выпуск унутраных дзяржаблігацый на 360 млн долараў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі