Ад расійскага ракетнага ўдару па Адэсе пацярпеў музей са спісу ЮНЕСКА
![Ракетны ўдар па Адэсе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/adesa-0611-1.jpg.webp?itok=0hV-eerF)
Ракетны ўдар па Адэсе / t.me/odeskaODA
У ноч на 6 лістапада расіяне нанеслі па Адэсе ўдар ракетамі "Онікс" і "Іскандэр". Яны трапілі ў цэнтр горада і закансерваваны прамысловы аб'ект.
Ад выбуховай хвалі і абломкаў пацярпелі шматпавярховікі і мастацкі музей, які належыць да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У будынку пашкоджаныя сцены, выбітыя некаторыя шыбы, паведаміў у тг-канале кіраўнік ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласці Алег Кіпер.
У выніку атакі былі параненыя восем чалавек. Пяцярых шпіталізавалі, а яшчэ трое маюць нязначныя раненні і атрымалі неабходную дапамогу на месцы.
![Ад расійскага ракетнага ўдару па Адэсе пацярпеў музей са спісу ЮНЕСКА](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/adesa-0611-3.jpg.webp?itok=Gog8Qhne)
Ракетны ўдар па Адэсе / t.me/odeskaODA
![Ад расійскага ракетнага ўдару па Адэсе пацярпеў музей са спісу ЮНЕСКА](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/adesa-0611-2.jpg.webp?itok=k3XPtcxI)
Ракетны ўдар па Адэсе / t.me/odeskaODA
![Ад расійскага ракетнага ўдару па Адэсе пацярпеў музей са спісу ЮНЕСКА](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/adesa-0611-4.jpg.webp?itok=f8vzxfvK)
Ракетны ўдар па Адэсе / t.me/odeskaODA
![Ад расійскага ракетнага ўдару па Адэсе пацярпеў музей са спісу ЮНЕСКА](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/adesa-0611-5.jpg.webp?itok=ViFkb1Tr)
Ракетны ўдар па Адэсе / t.me/odeskaODA
![Ад расійскага ракетнага ўдару па Адэсе пацярпеў музей са спісу ЮНЕСКА](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/adesa-0611-6.jpg.webp?itok=smR3SzmE)
Ракетны ўдар па Адэсе / t.me/odeskaODA
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.