Ад урагану ў Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка

Пад Магілёвам дрэвам забіла 5-гадовую дзяўчынку

Пад Магілёвам дрэвам забіла 5-гадовую дзяўчынку / Следчы камітэт

Пра яшчэ адну ахвяру ўрагану, які прайшоў па Беларусі 14 ліпеня, паведамляе Следчы камітэт. Гэта пяцігадовая дзяўчынка.

Увечары ў нядзелю яна з маці і цёткай ішла на электрычку да чыгуначнага прыпыначнага пункта "Тэкстыльшчык". Па дарозе іх заспела непагадзь. Моцныя парывы ветру павалілі бярозу на жанчын і дзіця.

Ад удару маці дзяўчынкі страціла прытомнасць, а сама дзяўчынка была прыціснутая ствалом. Цётка ад падзення бярозы пацярпела нязначна, таму стала выцягваць пацярпелых з-пад дрэва, а потым выклікала хуткую. Медыкі займаліся рэанімацыяй дзіцяці, але яна памерла ў машыне хуткай дапамогі.

Паведамляецца, што мама і дачка на днях прыехалі да сваячкі, каб прайсці планавае абследаванне ў бальніцы і падрыхтаваць дзяўчынку да школы.

Праверкай здарэння займаецца Следчы камітэт.

Як паведамлялася раней, пад Рэчыцай ад падзення дрэваў загінуў 13-гадовы хлопчык, а яшчэ шасцёра дзяцей атрымалі траўмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі