Ад выбухаў у Емене загінулі 22 чалавекі

Ад выбухаў у Емене загінулі 22 чалавекі

У горадзе Адэн на поўдні Емена адбыліся тры выбухі смяротнікаў. Ад іх загінулі прынамсі 22 чалавекі, перадаюць замежныя СМІ. Відавочцы кажуць пра дзясяткі параненых, сярод якіх ёсць жанчыны і дзеці.

Выбухі адбыліся на кантрольна-прапускных пунктах. Паведамляецца, што каля аднаго КПП выбухнула хуткая дапамога, якой кіраваў смяротнік. Яшчэ два выбухі адбыліся на дарозе да базы, якую выкарыстоўваюць войскі арабскай кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй.

Адказнасьць за выбухі ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава".

Узброены канфлікт у Емtне цягнецца з 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі