Адабраны дыплом Савета Еўропы Белавежскай пушчы не вернуць?
У панядзелак ў Страсбургу прадстаўнічая беларуская дэлегацыя будзе змагацца за вяртанне Белавежскай пушчы прэстыжнага дыплома Савета Еўропы. Аднак шанцы вярнуць дыплом нулявыя, бо, як высветліла Еўрарадыё, ні адзін з пунктаў умовы намі не выкананы 30 верасня тэрмін дзеяння дыплома мінуў, і Савет Еўропы не працягнуў яго на наступныя пяць год. Тады ў прэс-службе Міністэрства аховы прыроды журналістаў запэўнілі: дыплом у Белавежскай пушчы ніхто не забіраў, таму што гэтае пытанне не было разгледжана на паседжанні Савета Еўропы па тэхнічных прычынах. Разгляд справы быў перанесены на 26-29 лістапада.
За тыдзень да гэтай даты намеснік дырэктара Белавежскай пушчы па навуцы Дзмітрый Бярнацкі гаворыць Еўрарадыё, што загваздка ў адсутнасці доўгатэрміновага плана кіравання Нацыянальным паркам. Без такога дакумента Савет Еўропы не дае Пушчы дыплома. Цікава, што на гэта еўрапейцы ўказалі нам яшчэ пяць год таму. Дзмітрый Бярнацкі апраўдваецца: зрабіць план не маглі, таму што выконвалі іншую ўмову Савета Еўропы.
Дзмітрый Бярнацкі: Адну з рэкамендацый мы выконвалі: гэта значнае павелічэнне тэрыторыі. Займаліся гэтым на працягу трох гадоў. У 2004 годзе скончыўся гэты працэс. Ну, а распрацоўваць план для старой тэрыторыі не мае сэнсу.
Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук пачаў распрацоўваць план толькі некалькі месяцаў таму. На пытанне Еўрарадыё, што яны рабілі тры гады, намеснік дырэктара па навуцы адказаць не можа.
Тым больш, доўгатэрміновы план кіравання паркам — не адзіная нявыкананая намі ўмова Савета Еўропы. Як даведалася Еўрарадыё, у жніўні 2006 года Белавежскую пушчу наведаў незалежны эксперт Бельгійскага даследчага інстытута прыроды і лесу спадар Экхарт Кюйкен. Менавіта гэты навуковец выказаў адміністрацыі Белавежскай пушчы тыя заўвагі, якія зараз будзе разглядаць Савет Еўропы. Эксперта засмуціла адсутнасць “экалагічнага калідора” паміж польскай і беларускай часткамі пушчы. Ён патрэбен, каб жывёлы маглі вольна перамяшчацца.
Дзмітрый Бярнацкі кажа, што зрабіць такі калідор цяжка, бо трэба дамаўляцца з памежнікамі. Гэта магчыма толькі ў наступным годзе.
Дзмітрый Бярнацкі: Справа ў тым, што гэта такое пытанне… Гэта дзяржаўная мяжа, прычым мяжа паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Трэба яшчэ ўлічваць і меркаванне памежнікаў. Мы адны адказваць не можам.
У наступны чацвер, 29 лістапада, стане дакладна вядома, верне Савет Еўропы дыплом Белавежскай пушчы ці не. У прэс-цэнтры Міністэрства аховы прыроды разлічваюць на тое, што наша прадстаўнічая дэлегацыя пераканае еўрачыноўнікаў, што выканаць усе ўмовы было аб’ектыўна немагчыма. Прэс-сакратар міністэрства Алена Пенязь упэўнена, што дыплом ужо ў нашай кішэні.
Алена Пенязь: Я лічу, што мы зможам атрымаць гэты дыплом, таму што цяпер Рэспубліку Беларусь прадстаўляе дастаткова значная дэлегацыя. Едзе і наш намеснік міністра Галіна Ваўчуга, і начальнік упраўлення ахоўных прыродных комплексаў і прыродакарыстання Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ігар Качаноўскі, і сам Бамбіза – дырэктар запаведніка.
Еўрарадыё: Чым мы будзем пераконваць Савет Еўропы: тым, што накіроўваем такую сур’ёзную дэлегацыю, і нам прабачаць адсутнасць плана?
Алена Пенязь: (паўза) Не… ну… Ніхто нам не будзе гэта прабачаць. Але я лічу, што прымуць да ўвагі, што мы самі будзем там удзельнічаць. А па-другое, падамо важкія аргументы, каб нас не пазбаўлялі дыплома.
Якія выгады дае дыплом Беларусі? З гэтым пытаннем Еўрарадыё звярнулася да начальніка запаведнай справы Мінпрыроды Віталя Каранчука:
Гэта статус Беларусі. Гэта паказвае тое, наколькі сёння ў краіне пастаўлена работа па ахове прыродных экасістэм, і наколькі яны захаваныя, і наколькі выконваецца ўвесь комплекс мерапрыемстваў па захаванні біялагічна-ландшафтнай разнастайнасці.