Адказ міліцыі і пракуратуры ў БАЖы так і не атрымалі

Міністэрства ўнутраных спраў і мінская пракуратура дагэтуль не адказалі на звароты Беларускай асацыяцыі журналістаў з нагоды падзеяў 16 верасня. Калі адказу не будзе да наступнага тыдня, то журналісты будуць скардзіцца ў вышэйшыя інстанцыі.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік кіраўніка БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец.

Андрэй Бастунец: “Тэарэтычна, ліст мог яшчэ не прыйсці з пошты. Пачакаем яшчэ пару дзён, калі не будзе — будзем абскарджваць. Адказ пракуратуры Мінска мы будзем абскарджваць у вышэйшую пракуратуру, калі не будзе адказу. А што тычыцца МУС, то мы падумаем, якую тактыку возьмем”.

Тэрмін на адказы выйшаў яшчэ 23 кастрычніка. Між тым, яшчэ 22 кастрычніка намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень заявіў, што адказ БАЖ адпраўлены.

Нагадаем, 16 верасня супрацоўнікі праваахоўных органаў сілай перашкаджалі журналістам беларускіх і замежных СМІ фатаграфаваць разгон вулічнай акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі