АДКБ прапануе стварыць "еўразійскую шэнгенскую зону"

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы прапануе стварыць "еўразійскую шэнгенскую зону" для свабоднага перамяшчэння людзей і тавараў.
Аб гэтым заявіў журналістам 11 студзеня ў Маскве генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа. Чыноўнік паведаміў, што летась АДКБ звярнулася з такой прапановай да кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц гэтых арганізацый, і ўсе яны выказаліся станоўча.

У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. У складзе ЕўрАзЭС — Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. Арменія, Малдова і Украіна маюць статус назіральніка пры ЕўрАзЭС.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі