Адкрыты зварот музыкантаў да беларускіх уладаў

З гэтай нагоды быў складзены Адкрыты зварот да беларускіх уладаў, пад якім ужо падпісаліся Сяргей Міхалок і гуртЛяпіс ТрубяцкойЮрый Шаўчук і гурт ДДТ, Аляксандр "Чача" Іваноў лідар гурта "НАИВ", Іван Аляксееў больш вядомы, як NOIZE MC, Гурт "Элизиум", Зміцер "Сід" Спірын і гурт "Тараканы"!
Зварот гучыць наступным чынам:

"19 снежня 2010 году ў Мінску прайшла мірная акцыя пратэсту.

Збірацца разам і чакаць вынікаў выбараў гэта сусветная практыка.

Гэта права грамадзян выказаць свой пратэст і права на свабоду сабранняў.

Мы асуджаем брутальны разгон, ужыванне сілы супраць мірных грамадзян і
кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх наступныя затрыманні.

Пабітыя правакатарамі ад спецслужбаў дзверы не вартыя пабітых галоў!

Дзеянні міліцыі маглі прывесці да забойства мірных грамадзян!


Мы заклікаем ўлады Рэспублікі Беларусь адпусціць затрыманых.

Мы ганарымся людзьмі, якія адстойваюць свае правы, не баяцца адкрыта
выказваць свае погляды і адстойваць свае грамадзянскія правы"
.

Таксама сваё стаўленне адносна таго, што адбываецца выказалі Лявон ВольскіСяргей МіхалокУладзімір Пугач.

У інтэрв'ю Еўрарадыё асобна патлумачылі сваю пазіцыю: 

Юрый Шаўчук: Тое, што адбылося ў Мінску, — вельмі сумна.
  

НАИВ: Менавіта падтрымка Расіі развязала рукі Лукашэнку... 

Калі вы музыка ці культурны дзеяч і жадаеце падпісацца пад зваротам, пакіньце сваё імя ці назву гурта ў каментарыях пад гэтым артыкулам!  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі