Адкуль радыяцыйная плітка ўзялася на плошчы Незалежнасці?
Як стала вядома Еўрарадыё, блокі граніту для распілоўкі на пліты ў Беларусь прывозяць з Украіны і Расіі. Які ў іх радыяцыйны фон, беларускія перапрацоўшчыкі не правяраюць. Давяраюць прыкладзеным пашпартам якасці. Але не выключаюць, што прыродны матэрыял можа не адпавядаць выдадзенаму на яго сертыфікату. Граніт для вытворчасці тратуарнай пліткі, якой выкладзена плошча Незалежнасці ў Мінску, у Беларусі не здабывалі. Яе выпілавалі з блокаў, прывезеных з Токаўскага радовішча, што знаходзіцца ва Украіне. Самы буйны вытворца гранітнага матэрыялу ў Беларусі – прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці не яны пастаўлялі гранітныя пліты для рэканструкцыі плошчы Незалежнасці.
Начальнік аддзела маркетынгу “Граніту” Міхаіл Федаровіч спачатку не выключыў магчымасці, што частку пліткі паставіла будаўнікам іх прадпрыемства. Але даведаўшыся, што яны маюць павышаны радыяцыйны фон, адмовіўся ад сваіх папярэдніх слоў. Праўда, далей высветлілася, што на прадпрыемстве не правяраюць атрыманы ад пастаўшчыкоў тавар, давяраюць пашпарту якасці.
Міхаіл Федаровіч: “Дамова прадугледжвае, што прадпрыемства-пастаўшчык прадстаўляе сертыфікат і пашпарт, дзе ўсе гэтыя параметры ўказаныя. Мы самі не можам правесці аналіз, бо ў нас няма такой рэальнай магчымасці”.
Па словах супрацоўніка “Граніту”, і іх прадукцыю ніхто з заказчыкаў потым не правярае. Але ж яны пашпарт на сваю прадукцыю выпісваюць паводле пашпарта, атрыманага ад пастаўшчыка гранітных блокаў. Таму Міхаіл Федаровіч не выключае магчымасці, што тавар і пашпарт могуць не адпавядаць адзін аднаму.
Міхаіл Федаровіч: “Тэарэтычна магчыма ўсё, што заўгодна. Асабліва, калі тавар пастаўляецца пасярэднікам. Ён можа дакументы ўзяць у адным кар’еры, а тавар паставіць з іншага кар’ера. Ёсць шэраг радовішчаў, дзе граніт па каляровай гаме вельмі падобны”.
Таму не выключаецца магчымасць, што працоўным “Граніту” давялося працаваць з радыяцыйным матэрыялам. Але іх вытворчасць не лічыцца шкоднай, таму розныя праверкі і замеры праводзяцца там толькі раз на год.
На думку супрацоўніка “Граніту”, гранітная плітка, якая мае радыяцыйны фон у 60-63 мікрарэнтген не павінна ляжаць на плошчы. Такі ўзровень радыяцыі ў Мікашэвічах, якія лічыліся зонай вольнага адчужэння пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, быў толькі ў 1986 годзе, пасля радыяцыйнага дажджу.
Міхаіл Федаровіч: “З улікам таго, што Мікашэвічы былі ў свой час зонай вольнага адчужэння, то ў нас 63 мікрарэнтгены паказвала ў месцах каля вадасцёкавых труб у 1986-1990 гадах. Сёння ў нас такіх месцаў не засталося”.
А ў Мінску ўжо ёсць. І шматлікія адказныя чыноўнікі не могуць паразумецца, што з гэтым рабіць. Начальнік Упраўлення па ядзернай бяспецы Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем працы ў прамысловасці і атамнай энергетыцы Уладзімір Сонін пацвердзіў перавышэнне радыяцыйнага выпраменьвання пліткі на 20 мікрарэнтген. Але не ведае, наколькі гэта небяспечна.
Па словах чыноўніка, калі навукоўцы Інстытута “Сосны” зрабілі выснову, што гэтай плітцы не месца ў горадзе, то яе неабходна мяняць.
Уладзімір Сонін: “Калі па санітарных нормах яе забаронена выкарыстоўваць у горадзе, яе неабходна мяняць”.
Але апошняе слова павінна быць за гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. Яны ж плануюць правесці яшчэ адно, дадатковае лабараторнае даследаванне пліткі.