Адміністрацыя прэзідэнта пацярпела ад вірусу "Чарнобыль"
У Беларусі не было выпадкаў узлому, выкрадання праз Інтэрнэт баз даных органаў дзяржаўнага кіравання. Аднак ёсць факты хакерскіх нападаў на вэб-сайты міністэрстваў і ведамстваў. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Андрэй Міклашэвіч. Хакерскія атакі перажылі сайты Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства замежных спраў, Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, шэрагу газет. Вядома, што ў некаторых выпадках напады ішлі з тэрыторыі Балгарыі ды Турцыі. Адпаведная інфармацыя перададзеная праваахоўным органам гэтых краін.
Адной з праблем для функцыянавання камп'ютарных сетак А.Міклашэвіч назваў вірусныя напады. Ён распавёў, што прыкладна сем гадоў таму ўся Адміністрацыя прэзідэнта была заражаная вірусам "Чарнобыль", у выніку чаго прыйшлося пераўсталёўваць шмат камп'ютараў.
БелаПАН