Адміністратара тэлеграм-канала асудзілі да 7,5 года калоніі

Адміністратара тэлеграм-канала асудзілі да 7,5 года калоніі

Адміністратара тэлеграм-канала асудзілі да 7,5 года калоніі. Суд над 52-гадовым жыхаром Полацка Анатолем Мацулевічам прайшоў яшчэ ў лютым, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Крымінальную справу разглядаў Віцебскі абласны суд. Праваабаронцам стала вядома, што Мацулевіча прызналі вінаватым па трох артыкулах: "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання", "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці" і "навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках".

Анатолю Мацулевічу інкрымінавалі стварэнне і адміністраванне тэлеграм-канала, які МУС Беларусі мінулай восенню прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" (у яго назве згадваўся палітвязень Сяргей Ціханоўскі). У той час мужчына ўжо быў за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі