Аднавілі выкарыстанне вакцыны, пасля прышчэпкі якой у Гродне памерла дзяўчынка

Аднавілі выкарыстанне вакцыны, пасля прышчэпкі якой у Гродне памерла дзяўчынка

У Беларусі аднавілі выкарыстанне вакцыны "Прыёрыкс", якую прышчапляюць супраць адру, паратыту і краснухі. Пра гэта агенцтву БелаПАН распавяла намесніца начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Як паведамляла Еўрарадыё, ужыванне гэтай вакцыны было спыненае ў нашай краіне 1 чэрвеня. Нагодай стала смерць шасцігадовай дзяўчынкі ў Гродне. Яна памерла пасля таго, як атрымала прышчэпку вакцыны.

Па словах Карабан, выкарыстанне "Прыёрыксу" аднавілі, бо "не было выяўлена адхіленняў якасці лекавага сродку — як на момант пастаўкі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, так і падчас яго выкарыстання".

Яна дадала, што ўсе серыі гэтай бельгійскай вакцыны ў чэрвені 2016 года паспяхова прайшлі кантроль якасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі