Адпусцілі анархістаў, якіх падазраюць у закідванні фарбай будынка БТ

Адпусцілі анархістаў, якіх падазраюць у закідванні фарбай будынка БТ

Праваахоўныя органы адпусцілі хлопца і дзяўчыну, затрыманых 13 чэрвеня па падазрэнні ў закідванні фарбай будынка Белтэлерадыёкампаніі, піша nn.by. Імёны анархістаў па-ранейшаму не называюцца.

Паводле інфармацыі журналістаў, з анархістаў не ўзялі ніякіх падпісак, але яны працягваюць заставацца ў статусе падазраваных.

Як паведамлялася раней, акцыя супраць прапаганды на тэлевізіі адбылася 9 чэрвеня. Некалькі маладых людзей закідалі будынак Белтэлерадыёкампаніі лямпачкамі з фарбамі. Першамайскі РУУС Мінска пачаў крымінальную справу за групавое хуліганства, што пагражае пакараннем да 6 гадоў зняволення. У сваб чаргу праваабаронцы праводзяць паралелі са "справай графіцістаў" і мяркуюць, што гаворка можа ісці толькі пра псаванне маёмасці. За згэта максімальнае пакаранне — тры месяцы зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі