Адвакат "Уралкалія" сустрэўся з беларускім абаронцам Баўмгертнера

Як адзначае interfax.by, адвакат "Уралкалія" будзе кансультаваць па справе Уладзіслава Баўмгертнера. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, расійскі адвакат не можа прадстаўляць інтарэсы кіраўніка "Уралкалія", бо не мае дазволу на адвакацкую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі.



Пра час сустрэчы расійскіх консульскіх работнікаў з Баўмгертнерам па-ранейшаму не вядома.



Паводле неафіцыйных звестак, хутчэй за ўсё, абараняць расійскага бізнэсоўца будзе кіраўнік аднаго з адвакацкіх бюро Мінску.



Фота — polit.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі