Адвакатка: Пратасевіч кажа, што прадстаўнікі "ЛНР" яго не дапытвалі
Раман Пратасевіч сказаў, што прадстаўнікі "ЛНР" яго не дапытвалі. Пра гэта яго адвакатка Інэса Аленская распавяла ў каментары РІА "Новости".
Раней генпракурор "ЛНР" падзякаваў Аляксандру Лукашэнку і КДБ Беларусі за магчымасць правесці следчыя дзеянні з журналістам. У самаабвешчаных утварэннях на ўсходзе Украіны яго падазраюць ва ўдзеле ў баявых дзеяннях.
Сам Пратасевіч на нядаўняй прэс-канферэнцыі заяўляў, што на ўсе пытанні ён адказвае толькі беларускім следчым органам. Старшыня Следчага камітэт Дзмітрый Гара таксама сказаў, што ніякіх афіцыйных запытаў наконт Пратасевіча беларускія органы з-за мяжы не атрымлівалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.