Адзін з загінулых у Кіеве можа быць грамадзянінам Беларусі
Пра гэта паведамляе тэлеканал ТСН.
Мужчыне каля 30 гадоў. Куля патрапіла яму ў сэрца ў раёне вуліцы Грушэўскага. Асоба загінулага ўжо вядомая, але пра гэта не расказваюць журналістам.
Раней паведамлялася пра дваіх загінулых, адзін з іх таксама быў застрэлены.
Тое, што беларусы ўдзельнічаюць ад самага пачатку ў пратэстах у Кіеве — вядомы факт. Аднак афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці з'яўляецца загінулы беларусам, пакуль няма.
Фота — ria.ru