Афганец арганізаваў перапраўку мігрантаў з Беларусі ў Латвію

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna

Супрацоўнікі Падляскага аддзялення Памежнай службы Польшчы на мінулым тыдні затрымалі 37-гадовага грамадзяніна Афганістана. Яго вінавацяць у арганізацыі неўрэгуляванай міграцыі.

Паведамляецца, што мужчына зарабляў на каардынацыі і арганізацыі перавозак мігрантаў праз беларуска-латвійскую мяжу. Пазней гэтых людзей праз Літву дастаўлялі ў Польшчу і вывозілі далей углыб Заходняй Еўропы.

Сам афганец мае від на жыхарства ў Даніі. Яго на два месяцы пасадзілі ў ізалятар у Сувалках і пачалі крымінальную справу аб перадачы ў іншую дзяржаву ЕС.

Ад пачатку года памежнікі польскага Падляшша затрымалі 604 памочнікаў і арганізатараў незаконнага перасячэння мяжы: 519 чалавек былі затрыманыя на польска-беларускай мяжы і 85 — на польска-літоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі