Афіцэр-памежнік: "Сіла — не ў зброі, не ў турмах, і не ў аўтазаках"
Афіцэр-памежнік в/ч 2141 капітан Аляксандр Васько запісаў відэазварот, у якім выказаўся наконт апошніх падзей у нашай краіне. Ён уражаны тым, як летам 2020-га згуртаваліся беларусы, якія хочуць жыць у свабоднай ад дыктатуры краіне.
"Я марыў служыць народу, але міліцыя і войска ахоўваюць інтарэсы толькі аднаго чалавека", — кажа афіцэр. Ён не разумее, як сілавікі маглі так жорстка разганяць мірныя акцыі пратэсту. Аляксандр Васько звярнуўся да іхі нагадаў: "Сіла — не ў зброі, не ў турмах, і не ў аўтазаках, а ў праўдзе, у гонары і ў мужнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.