Афіцыянты зарабляюць менш за настаўнікаў, а інжынеры больш за банкіраў
А больш за ўсіх на Брэстчыне атрымоўваюць супрацоўнікі праектна-вышукальных арганізацый. Такія звесткі агучыла абласное ўпраўленне статыстыкі. На другім месцы — інжынеры-праекціроўшчыкі з заробкам 1,5 мільёна рублёў, на трэцім — работнікі банкаўскай сферы. Яны атрымоўваюць каля 956 тысяч.
Далей ў гэтым шэрагу ідуць будаўнікі з заробкам у 808 тысяч, супрацоўнікі сувязі – 740 тысяч. У прамысловасці сярэдні заробак за мінулы месяц склаў каля 670 тысяч рублёў.
Замыкаюць спіс тыя, хто працуе ў тэкстыльнай прамысловасці, грамадскім харчаванні, – тут атрымоўваюць не болей за 400 тысяч. У бюджэтнай сферы справы крыху лепш: сярэдні заробак настаўніка – 500 тысяч рублёў, лекара – 556.
Увогуле сярэдні заробак па вобласці складае 631 тысячу рублёў.
Аляксей МУРЛАНАЎ, Еўрарадыё, Брэст