Афіцыйны Мінск лічыць легітымнымі кіеўскія ўлады

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскай тэлекампаніі НТВ, якое выйшла ў эфір вечарам 13 красавіка.



"Па іх Канстытуцыі, калі няма прэзідэнта, то выконвае абавязкі кіраўнік Вярхоўнай Рады. Я лічу, што ў іх у краіне прэзідэнта няма. Натуральна, па канстытуцыі прэзідэнт павінен быць. Гэтую пасаду замяшчае Турчынаў. Для мяне ён абсалютна легітымны. І Вярхоўная рада абсалютна легітымная", — перадае БелаПАН словы беларускага кіраўніка.



Лукашэнка паведаміў, быццам падчас сустрэчы з Турчынавым 29 сакавіка заявіў яму, што ва Украіне адбыўся неканстытуцыйны пераварот. "Ён нават не аспрэчваў гэтае пытанне і яго не дэбатаваў. У яго свой пункт гледжання, у мяне — свой. Думаю, як разумны чалавек ён разумее, што сапраўды адбылося не па Канстытуцыі", — распавёў кіраўнік Беларусі.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі