Афіцыйны Мінск прызнаў Косава, але толькі па-англійску
Адным з удзельнікаў сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі з'яўляецца прэзідэнт Рэспублікі Косава Хашым Тачы. Беларусь не прызнае дзяржаўнасць Косава.
У афіцыйнай праграме канферэнцыі афіцыйны Мінск дыпламатычна выйшаў з сітуацыі. У рускамоўнай праграме Хашым Тачы названы косаўскім паліыткам, а ў англамоўнай — прэзідэнтам Косава.
Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адбываецца ў Мінску 31 кастрычніка — 1 лістапада.
Праграма канферэнцыі. Фота Еўрарадыё
Праграма канферэнцыі. Фота Еўрарадыё