АГП заклікала ўлады пакараць і выканаўцаў, і замоўцаў выбуху
Аб'яднаная грамадзянская партыя выступіла з заявай, у якой катэгарычна і рашуча асуджае дзеянні выканаўцаў і арганізатараў тэракту, які адбыўся ў Мінску. АГП выказвае словы спачування ўсім пацярпелым у выніку выбуху.
Таксама ў заяве змешчаны заклік партыі да беларускіх уладаў:
"Правесці бесстаронняе, аператыўнае расследаванне трагедыі, якая здарылася, і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці не толькі выканаўцаў, але і замоўцаў гэтага злачынства.
Устрымацца ад спакусы выкарыстаць тое, што адбылося, для правядзення выбарчай кампаніі ў Палату Прадстаўнікоў ва ўмовах надзвычайных мераў, а таксама для арганізацыі "крыжовага паходу" ў адносінах палітычных апанентаў і іншадумцаў".