Акадэмік Вайтовіч нагадвае ўладам пра інтэлектуальны патэнцыял нацыі
Акадэмік Аляксандр Вайтовіч падрыхтаваў аналітычны агляд стан справаў у беларускай навуцы і шляхах яе рэфармавання. Гэты дакумент ён накіраваў у Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук і ў органы заканадаўчай ды выканаўчай улады. Вайтовіч мяркуе, што ва ўмовах
паступовага пераходу эканомікі Беларусі да рынкавых сусветных цэнаў на
энерганосьбіты істотна ўзрастае роля навукі і навукоўцаў.
На думку Аляксандра Вайтовіча замоўчванне праблемаў і недапушчэнне дыскусіяў наносіць значныя страты дзяржаўным інтарэсам нашай краіны. Ён заклікае ўлады больш поўна выкарыстоўваць інтэлектуальны патэнцыял нацыі.
БелаПАН