Акцёр Джым Кэры аб'явіў пра завяршэнне кар'еры

Акцёр Джым Кэры аб'явіў пра завяршэнне кар'еры

Амерыканскі і канадскі акцёр, тэлевядучы, комік, мастак Джым Кэры аб'явіў пра завяршэнне кар'еры (і гэта не жарт). "Я сыходжу на пенсію", — сказаў ён падчас інтэрв'ю Access Hollywood.

"Я кажу гэта даволі сур'ёзна, — дадаў Кэры. — Калі, вядома, раптам анёлы прынясуць мне нейкі сцэнар, напісаны залатымі чарніламі. І я зразумею, што людзям вельмі важна гэта ўбачыць, то, можа, я і вярнуся".

Але пакуль акцёр лічыць, што ў кіно ён "зрабіў дастаткова". А цяпер хоча займацца тым, што найбольш любіць — весці "спакойнае і духоўнае жыццё".

Джыму Кэры 60 гадоў. Ён зняўся ў дзясятках фільмаў. Сярод іх — "Маска" (1994), "Шоу Трумана" (1998), "Брус Усемагутны" (2003), "Вечнае ззянне чыстага розуму" (2004). Акцёр з'яўляецца ўладальнікам двух "Залатых глобусаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі