Акцыя маўчання на Кастрычніцкай плошчы скончылася хапуном (фота)

А 20-й гадзіне каля 10 чалавек прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу Мінску. Яны выказвалі салідарнасць з затрыманымі 19 снежня, а таксама свой пратэст супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.  Людзі, якія сабраліся, выставілі свечкі ў форме лічбы 19. Адзін з актывістаў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі заявіў, што будзе кіравацца толькі Канстытуцыяй, якая дазваляе свабоду сходаў і выказвання меркаванняў.

Прыкладна праз 20 хвілінаў пасля пачатку акцыі прыехаў аўтобус са спецназам. Пяцёрых удзельнікаў акцыі пагрузілі ў аўтобус і павезлі, як мяркуецца, у РУУС Цэнтральнага раёна.

Яшчэ 9 чалавек, як паведамляюць у ЖЖ, затрымалі на чыгуначным вакзале: ахоўнікам парадку падалося, што гэтыя людзі збіраюцца ўдзельнічаць у акцыі ў цэнтры сталіцы.































Фота: Gluctim

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі