Акцыя салідарнасці з Навальным прайшла ў Мінску (фота)
Да расійскай амбасады прыйшлі вядомы актывіст Андрэй Кім і яшчэ два маладыя чалавекі.
На ўдзельніках акцыі салідарнасці былі майкі з надпісам "Свабоду Навальнаму", перадае Радыё "Свабода". Хвілін дзесяць удзельнікі акцыі стаялі перад уваходам у амбасаду. Ніхто з супрацоўнікаў амбасады да хлопцаў ня выйшаў. Праз пэўны час яны сышлі адтуль бесперашкодна.
Па словах Андрэя Кіма, гэта былі сімвалічныя дзеянні, каб выказаць салідарнасць з Аляксеем Навальным.
Нагадаем, што расійскага апазіцыянера сёння асудзілі на 5 гадоў зняволення.