Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны абвясціў галадоўку ў калоніі
Палітык Аляксей Навальны абвясціў галадоўку ва Уладзімірскай калоніі №2, піша "Новая газета".
У сваёй заяве на імя начальніка калоніі Навальны адзначыў, што на працягу трох тыдняў ён просіць медыцынскую дапамогу. Таксама без адказу застаюцца яго просьбы аб перадачы лекаў і аглядзе лекара. Па словах палітыка, у яго баліць спіна і нага, а належнага лячэння ён не атрымлівае. Ён баіцца страціць абедзве нагі.
Акрамя таго Навальны заявіў, што начальства калоніі прымушае астатніх зняволеных аказваць на яго псіхалагічны ціск.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.