Пакуль Навальны за кратамі, выйшла расследаванне ФБК пра "палац Пуціна"
Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага выпусціў расследаванне пра "палац Пуціна". Сцвярджаецца, што ён быў пабудаваны ў Геленджыку за 100 мільярдаў расійскіх рублёў (гэта 1,3 млрд долараў). ФБК падкрэслівае, што паказвае "галоўную пуцінскую таямніцу".
Расследаванне з'явілася ў той час, калі Навальны пасля вяртання з Германіі ў Расію апынуўся за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.