Ахвяра сілавікоў: тры гады таму памёр Генадзь Шутаў
Генадзь Шутаў / архіў сям'і
Тры гады таму памёр Генадзь Шутаў. Падчас паслявыбарчых пратэстаў 11 жніўня 2020 года ў Брэсце яму ў галаву стрэліў сілавік, апрануты ў цывільнае. Праз 8 дзён мужчына памёр у мінскім вайсковым шпіталі.
У лютым 2021 года суд прызнаў Генадзя Шутава вінаватым у супраціве пасмяротна, а сведку забойства Аляксандра Кардзюкова пакаралі 10 гадамі калоніі. Cілавіка Рамана Гаўрылава, які забіў мужчыну, прызналі пацярпелым. Разглядала справу суддзя Святлана Крамянёўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.