Актрыса Міла Ёвавіч стала 85-гадовай бабулькай за чатыры гадзіны (фота)

Актрыса Міла Ёвавіч стала 85-гадовай бабулькай за чатыры гадзіны (фота)

Амерыканская актрыса Міла Ёвавіч апублікавала на сваёй старонцы ў Instagram фотаздымак, дзе яна выступае ў вобразе 85-гадовай старой. Фота зрабілі на здымачнай пляцоўцы фільма “Прыстанак зла 6”.

Грымёры патрацілі на “старэнне” актрысы, якой цяпер 39 гадоў, болей за чатыры гадзіны. Рэжысёрам і аўтарам сцэнарыя фільма з’яўляецца муж Ёвавіч — Пол Андэрсан. Рэліз фільма адбудзецца ў пачатку наступнага года.

У подпісе на фота Ёвавіч падзякавала грымёрам і стылістам, якія старанна працавалі над вобразам “старой Эліс”, і паабяцала апублікаваць новыя фота са здымак.

Фота: Instagram

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі