Актывісты "Грынпіс" перапынілі матч Лігі чэмпіёнаў (відэа)
Здарэнне адбылося падчас матча Лігі чэмпіёнаў паміж швейцарскім "Базелем" і нямецкім "Шальке 04" у Базелі.
Гульня была перапыненая на некалькі хвілінаў. Як перадае ВВС, актывісты "Грынпіс" расцягнулі над стадыёнам жоўты банэр з надпісам "Не забруджвайце Арктыку" і хэштэгам #FreeTheArctic30. Потым матч быў адноўлены.
Акцыя была адрасаваная расійскай кампаніі "Газпрам", якая з'яўляецца спонсарам "Шальке 04" і Лігі чэмпіёнаў.
Нагадаем, што 30 чальцоў экіпажа "грынпісаўскага" карабля "Арктык Санрайз" былі арыштаваныя на два месяцы ў Мурманску. Гэта адбылося пасля таго, як некалькі актывістаў арганізацыі паспрабавалі ўзняцца на платформу "Газпрам нафта шэльф", якая належыць кампаніі "Газпрам".
Фота — AFP